• header.jpg

27 лютага вучні 5, 7, 8 класаў наведалі  раённае падраздзяленне МНС.  У час экскурсіі вучні даведаліся аб самаадданай працы і пастаяннай рызыцы выратавальнікаў.  Заступаючы на дзяжурства, яны не ведаюць, што прыгатаваў ім лёс. На працягу сутак даводзіцца быць у пастаянным чаканні сігналу трывогі.

Супрацоўнікі  паказалі баявую сучасную тэхніку, тэхнічныя сродкі для барацьбы з агнём.  Вучням таксама было цікава даведацца аб тым, чым займаюцца выратавальнікі, калі не прыходзіцца тушыць пажары. Яны наведалі спартыўную залу, пакой для адпачынку. Цікава для дзяцей было апрануць  спецадзенне, пасядзець у баявой машыне, уявіць сябе ў ролі выратавальніка. Таксама была магчымасць пазнаёміцца з навучальнымі ўстановамі МНС Рэспублікі Беларусь.

IMG 2710

IMG 2712

IMG 2727