21 лютага – Дзень роднай мовы. Мілагучная і мяккая, прыгожая і звонкая, на ёй размаўлялі нашы продкі, і толькі яе мы можам назваць нацыянальнай, роднай.
Каб пашырыць веды вучняў па роднай мове і літаратуры, у нашай школе праводзіўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У першы дзень – адкрыццё Тыдня, а вучняў пачатковых класаў запрасіў дзед Абыдзісвет на мерапрыемства “У госці да роднай мовы”. У аўторак – “Моўны турнір”, на якім змагаліся за перамогу дзве каманды 5-8 класаў. Серада сабрала шаснаццаць удзельнікаў школьнай алімпіяды – вучняў 4-8 класаў, у чацвер прыляцеў “Буслік”. Пятніца – вельмі хвалюючы дзень для ўдзельнікаў школьнага конкурсу аратарскага майстэрства “Мне хацелася б вам расказаць…”, у якім маглі прыняць удзел не толькі вопытныя “алімпіяднікі”, а і ўсе жадаючыя. Яшчэ на працягу Тыдня праводзілася акцыя “Гаворым па-беларуску”, якая прадугледжвала карыстанне беларускай літаратурнай мовай не толькі на ўроках, але і ў паўсядзённым жыцці. У суботу сустрэча з выдатнай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Браніславаўнай Зінкевіч завяршыла Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Для кожнага знайшлося нешта сваё, тое, што запомніцца надоўга.
А зараз – імёны пераможцаў:
Яўгеній Навіцкі, Юрый Гіль, Аляксандр Шынелька –
“У госці да роднай мовы”
Кацярына Раманчук, Алёна Кушнярэвіч –
Дыпломы І ступені ў школьным этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Крысціна Шпец, Вольга Шымко, Дар’я Мішакіна, Таццяна Ждановіч, Наталля Раманчук, Настасся Лапкоўская, Сняжана Раманчук –
Дыпломы ІІ ступені ў школьным этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Кацярына Сурвіла, Кацярына Ткачонак –
Дыплом ІІІ ступені ў школьным этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Кацярына Раманчук,Кацярына Кушнярэвіч (1 месца), Алёна Кушнярэвіч, Сняжана Раманчук (2 месца), Павел Вітко, Кацярына Сурвіла, Яна Касцюкевіч (3 месца) ў конкурсе аратарскага майстэрства.
Кацярына Раманчук, Сняжана Раманчук, Кацярына Сурвіла, Кацярына Кушнярэвіч, Наталля Раманчук, Настасся Лапкоўская, Алёна Дулінец –
пераможцы акцыі “Гаворым па-беларуску”









