• header.jpg

 

     З 16  па 21 сакавіка ў нашай школе праходзіў Тыдзень дзіцячай кнігі. Ён быў багаты на разнастайныя мерапрыемствы. Быў аформлены інфармацыйны стэнд з цікавымі звесткамі пра беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. У школьнай бібліятэцы  падрыхтавана выстава дзіцячых кніг.
       На працягу тыдня школьнікі прымалі ўдзел у самых розных мерапремствах. З першакласнікамі была арганізавана гутарка-знаёмства "Наша бібліятэка", пад час якой дзеці ўспомнілі правілы карыстання кнігай, правілы паводзінаў у бібліятэцы, пазнаёміліся з разнастайнасцю кніг школьнай бібліятэкі. Біблятэкар расказаў вучням пра "абанемент", "фармуляр", падрыхтаваў для іх цікавыя загадкі пра казачных персанажаў. Па заканчэнні сустрэчы першакласнікам уручылі "Пасведчанне чытача" і яркія закладкі. Вучні 3-4 класаў змаглі паказаць свой чытацкі вопыт пад час гульні-падарожжа "Па старонках любімых казак", 5-6 класы змаглі праявіць сябе ў "Падарожжы па беларускіх казках".
        Увесь тыдзень у біблятэцы прысутнічала святочная атмасфера, а праведзеныя мерапрыемствы дазволілі звярнуць увагу дзяцей на неабходнасць чытаць, навучыць простым навыкам пошуку інфармацыі і , у цэлым, павысіць культуру карыстальніка бібліятэкі.

 

IMG-4dde44a6e8b5a32b9faf42afd67e05dc-V       IMG-4701e53aad5b45469793921d7aa12533-VIMG-954556cdb27b88f7e3ddd2332340a0ce-V    IMG-a977571f47e79fa09cc725f34f58b30b-V    IMG-ac74a08c4aca5c33267dd56584e6bdba-V