Вясна. Прачынаецца прырода, самы час павіншаваць цудоўных жанчын са святам 8 Сакавіка.
Ва ўстанове адукацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы ў гонар жанчын. Рыхтаваліся ўсе. Быў аформлены інфармацыйны стэнд, на якім можна было прачытаць цікавую інфармацыю пра гісторыю свята, размясціць свае віншаванні, даведацца пра мерапрыемствы.
У першую чаргу вучні кожнага класа падрыхтавалі віншаванні для ветэранах працы. Выхаванцы груп падоўжанага дня пад кіраўніцтвам Шыпко Н.П. парадавалі пастаяльцаў Удзелаўскай бальніцы сястрынскага догляду.
У гэты дзень прайшлі конкурсныя праграмы для вучняў 1 – 4 класаў "8 Сакавіка – Маміна свята" (Раманчук В.І.), 5 – 11 класаў "Вясенняе асарці" (вядучыя Сцефановіч Я.В., Шалак А.М.). У дзіцячым садзе прайшоў ранішнік "Родным, любым.." (Вязіцкая А.Г.).
Удзелаўскі Цэнтр культуры запрасіў усіх жадаючых на святочную праграму "Вясенні экспрэс".














