25 лютага 2020 года на эканамічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў фінал VI Конкурсу выпускнікоў школ "Фінансавая і лічбавая граматнасць пакалення Z". У фінале спаборніцтва сустрэліся 10 каманд, якія змагаліся за права называцца лепшымі знаўцамі ў галіне фінансаў сярод навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій Рэспублікі Беларусь. Фіналісты Конкурсу былі адабраны па выніках завочнага тура, у якім спаборнічалі амаль 100 каманд са школ, гімназій і ліцэяў г. Мінска і ўсіх рэгіёнаў краіны. Гэта каманды: FOREX (СШ № 2 г. Смалявічы), O-GO-GO (гімназія № 29 г. Мінска), «Аід» ( «Аверс Індустрыі дум») (Крупская раённая гімназія), «Капейка» (СШ № 11 г. Мазыра), «Новыя імёны» (СШ № 36 г. Мінска), «Парытэт» (СШ № 12 г. Маладзечна), "Плаціна" (Нарачанская СШ № 2), «Спекулянты» (гімназія № 29 г. Мінска), «Стартап» (Уделаўская дзіцячы сад - СШ Глыбоцкага раёна), «Умізумі» (гімназія г. Буда-Кашалёва).
У фінале VI Конкурсу каманды спаборнічалі ў разгадванні фінансава-эканамічнага красворда, рашалі фінансава-эканамічны тэст, а таксама біліся ў фінансавым біятлоне.
Усе ўдзельнікі нашай каманды "Стартап" Семашка Антон, Юдыцкая Лізавета і Селезень Іна паказалі высокі ўзровень фінансавай граматнасці і ведаў эканомікі, праявілі знаходлівасць, рызыку і камандны дух. Жадаем ім далейшых поспехаў у галіне фінансавай гратнасці!












