• header.jpg

Вось і наступіў доўгачаканы дзень – 14 лютага. Уся школа яго з нецярпеннем чакала. Святочную праграму падрыхтавалі вучні 7 класа. Вядучымі былі Сарцаедаў Валянцін Пацалункавіч (гэта быў Навум Андрэеў) і  Улюблянская Валянціна Любімаўна (Дулінец Алёна).

IMG 2506

У праграме было шмат конкурсаў і музычных перапынкаў. Усё пачалося з размінкі “Пытанне-адказ”. Усе конкурсы былі вельмі вясёлыя і захапляльныя: “Скульптар”–удзельнікам трэба было прыдумаць скульптуру Валянціна, ”Мадэльер”–зрабіць касцюм для хлопчыка і дзяўчынкі з паперы, ”Пазнай прадмет”– з заплюшчанымі вачыма пазнаць прадмет і інш. Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стаў выбар Валянціна і Валянціны. Імі сталі Вітко Павел (6 клас) і Дулінец Алёна (7 клас). Вялікі дзякуй за тое, што падаравалі нам добры настрой, сямікласнікам і іх класнаму кіраўніку Лось Таццяне Уладзіміраўне. Нам вельмі спадабалася.

Раманчук Кацярына, Кушнярэвіч Алёна

IMG 2490

 

IMG 2498