20 снежня ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме "Роля сям'і ў фарміраванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак".
На сустрэчу з законнымі прадстаўнікамі былі запрошаны загадчык Удзелаўскай бальніцы сятрынскага догляду з амбулаторыяй агульнай практыкі Сачко Руслан Емельянавіч, а таксама дзяржаўны інспектар Глыбоцкага раёна па пажарным наглядзе Ермаковіч Руслан Уладзіміравіч.
На пачатку сустрэчы педагог сацыяльны Францукевіч Кацярына Анатальеўна павяла размову з прысутнымі па тэме сходу. Сачко Р.Е. у сваім выступленні засяродзіў увагу на ролі правільнага харчавання ў развіцці дзяцей.
Супрацоўнік РАНС Ермаковіч Р.У. у пачатку свайго выступлення прывёў статыстыку пажараў за 2019 год. Канстатаваў той факт, што асноўная прычына гібелі людзей на пажарах – гэта курэнне ў стане алкагольнага ап'янення. Правёў практычныя заняткі на правілах карыстання вогнетушыцелямі. Увазе бацькоў былі прапанаваны для прагляду відэаролікі па правілах пажарнай бяспекі пры правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. Адказаў на шматлікія пытанні бацькоў.
Намеснік дырэктара Януковіч А.І. яшчэ раз давяла да ведама законных прадстаўнікоў "Правілы ўнутранага распарадку для вучняў".
Потым бацькі мелі магчымасць сустрэцца з класнымі кіраўнікамі.
Протас А.С., намеснік дырэктара












