Там, дзе плёскаюць хвалі Бярозаўкі,
Гэтай мілай з дзяцінства ракі,
Школа наша стаіць на пагорачку.
Вокны свецяць ва ўсе бакі.
7 лютага ўстанова адукацыі шчыра вітала ў сваіх сценах былых вучняў. На сустрэчу са сваімі аднакласнікамі, любімымі настаўнікамі завіталі выпускнікі – юбіляры, хто закончыў школу ў 1980, 1985, 1990, 1995, 2000, 2005, 2010, 2014 г.
Святочная праграма, якую падрыхтавалі вучні 11 класа, спрыяла стварэнню сяброўскай атмасферы, шчырай размове. Цікава было даведацца настаўнікам і вучням пра лёс былых выпускнікоў, пра іх дасягненні, пра здзяйсненне школьных мар.









