Для вучняў 1 класа важатыя Лаўрыновіч Дар'я і Салодкая Мілана правялі свята "Октябрятская звёздочка".
Дзеці пазнаёміліся з акцябрацкай зорачкай. Яны падарожнічалі па яе праменьчыках: нацыянальным, гульнявым, казачным, песенным і ўрачыстым. Вельмі дружна першакласнікі адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. Разам з важатымі правялі вясёлую фізкультхвілінку. Разам са Старшынёй савета дружыны Семашка Антонам прамовілі ўрачыстае абяцанне.
Пасля таго,як дзецям уручылі зорачкі, з віншаваннем да іх звярнулася класны кіраўнік Сабыніч Наталля Васільеўна.
Педагог-арганізатар С.В.Гуляшка













