30 студзеня ў рамках месячніка патрыятычнай работы ва ўстанове адукацыі прайшла сустрэча вучняў 9 – 11 класаў з супрацоўнікамі ПК – 13. Капітан унутранай службы Зінкевіч Ю.У., капітан унутранай службы Ліля А.У. расказалі вучням аб асаблівасцях прафесіі, сацыяльных гарантыях, пазнаёмілі з правіламі паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А. С. Протас









