• header.jpg


             20-21 лістапада 2019 года ў экалагічным аддзеле Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі прайшоў абласны конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ вучняў. Дадзены конкурс праводзіцца ў мэтах павышэння цікавасці
школьнікаў да прыродазнаўчых навук, прыцягнення іх да даследчай, эксперыментальнай і практычнай дзейнасці. Усяго да вочнага этапу конкурсу была дапушчана 71 работа. Абарона навуковых работ праходзіла ў 5 секцыях: «Экалогія жывёл», «Экалогія раслін», «Вада і водныя экасістэмы», «Лабараторны эксперымент» і «Экалогія урбанізаваных тэрыторый і рэсурсазберажэнне». Вучаніца 10 класа Кушнярэвіч Алёна ў секцыі "Вада і водныя экасістэмы прадстаўляла работу “Змяненне ўтрымання біягенных элементаў у вадзе р.Бярозаўкі ў 2014-2018 г.г.". Па выніках конкурсу Алёна ўзнагароджана дыпломам 2 ступені. Віншуем з заслужанай перамогай і жадаем далейшых поспехаў у навуковых даследаваннях.

                                                                                                    Настаўнік біялогіі Шымко А.У.