16 лістапада ў актавай зале ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае" адбыўся раённы інтэлектуальны турнір "Эрудыт-2019". Турнір сабраў аматараў інтэлектуальных баталій з 15 устаноў адукацыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна. Па традыцыі, першай часткай турніру стала гульня "медыя-Азбука", прысвечаная Году малой радзімы. Дзе наша каманда “Надзея” заняла ганаровае 3 месца.
Другая частка інтэлектуальнага турніру складалася з чатырох тураў: "Тут Радзімы маёй пачатак...", "Знакамітыя людзі Глыбоччыны», «Геаграфія Глыбокага», "II Еўрапейскія гульні". Юныя інтэлектуалы з задавальненнем адказвалі на пытанні, звязаныя з іх роднымі месцінамі, знакамітымі людзьмі Глыбоччыны, важнымі падзеямі ў гісторыі горада і раёна. Тут наша каманда заняла 6 месца.












