• header.jpg

Штогод, пачынаючы з 2014 года, Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод вучняў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Алімпіяда з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Асноўная мэта алімпіяды – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі.
15 лістапада 2019 года ў ДУА "Гімназія № 2 г. Віцебска" прайшоў трэці этап алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якім прынялі ўдзел 75 старшакласнікаў. Маладыя людзі адказвалі на тэставыя пытанні аб асабістых фінансах, наяўных грошах, зберажэннях, запазычаннях, лічбавым банкінгу, дзейнасці цэнтральнага банка, страхаванні, падатках і інвестыцыях. Таксама ўдзельнікам было прапанавана рашыць шэраг задач, што датычацца фінансаў.
Вучні нашай школы Семашка Антон і Юдыцкая Лізавета прынялі ўдзел гэтай алімпіядзе, так як былі пераможцамі раённага этапа. Семашка Антон заняў чацвёртае месца ў вобласці і ўзнагароджаны Граматай за рэзультатыўны ўдзел у трэцім этапе. Жадаем вучням далейшых поспехаў і віншуем з заслужанай перамогай!

637097559242682804

 

 

DSC 3615 2