Быць фінансава граматным – вельмі важна для сучаснага чалавека.
Практычна штодня чалавек сутыкаецца з фінансамі і часам не ведае, ці не разуме, як імі правільна карыстацца. Фінансавая граматнасць дапамагае нам думаць больш рацыянальна, планаваць сваю будучыню. Ад яе залежыць дабрабыт чалавека. Менавіта фінансавая граматнасць вучыць нас, як правільна зберагаць, ствараць свае асабістыя зберажэнні.
Адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнню фінансавай граматнасці з'яўляецца рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці, якая праходзіць у нашай краіне штогод, пачынаючы з 2014 года. Арганізатары алімпіяды –Нацыянальны банк РБ і Міністэрства адукацыі.
Пераможцамі школьнага этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці ў нашай школе сталі Юдыцкая Лізавета(11 клас) і Семашка Антон (7 клас). Яны і прынялі ўдзел у раённым этапе алімпіяды, які прайшоў 18 кастрычніка 2019 года. Юдыцкая Лізавета заняла 2 месца ў раёне, Семашка Антон – 3 месца. Узнагароджанне пераможцаў адбылося 25 кастрычніка 2019 года ў Беларусбанку. Юдыцкая Лізавета і Семашка Антон будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе алімпіяды, які адбудзецца 15 лістапада 2019 года. Віншуем з заслужанай перамогай!












