18 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход “Бескантрольнасць вольнага часу – асноўная прычына ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў.
На сустрэчу былі запрошаны начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Кучыц Вадзім Міхайлавіч, супрацоўнікі ДПС ДАІ.
Госці данеслі да ведама бацькоў статыстычную інфармацыю па раёне. Спыніліся на негатыўным уплыве сацыяльных сетак на дзіцячую псіхіку. На канкрэтных прыкладах паказалі, што лёс кожнага чалавека ў руках яго самога. Акцэнтавалі ўвагу на адказнасці бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей.
Таксама вучаніца 11 класа, пераможца раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці Юдыцкая Лізавета дала карысныя парады бацькам па вядзенні сямейнага бюджэта.
Протас А.С., намеснік дырэктара










