Святам з такой назвай завяршыўся Тыдзень Маці ў нашай школе. Светла і пяшчотна было ў зале ад усмешак і слёз радасці матуль і бабуль. Госці ўдзельнічалі ў розных конкурсах: паказалі сябе цудоўнымі кулінарамі, таленавітымі артыстамі, казачніцамі.
Дзеці парадавалі матуль і бабуль песнямі, частушкамі, вясёлымі сцэнкамі са школьнага жыцця. Для першакласнікаў гэта было дэбютнае выступленне, якое яны з гонарам вытрымалі.
Сабыніч Н.В.











