10 кастрычніка на базе ДУА "Удзелаўская дзіцячы сад- сярэдняя школа" прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў нямецкай мовы на тэму "Творчы патэнцыял педагога як неабходная ўмова развіцця іншамоўнай міжкультурнай кампетэнцыі навучэнцаў на вучэбных занятках і ў пазакласнай дзейнасці па замежнай мове." Удзелаўская школа была абрана месцам правядзення МА не выпадкова. У 2019 годзе творчая група вучняў школы выйшла ў фінал рэспубліканкага конкурсу на лепшы "Сад Гётэ". Конкурс праводзіўся па ініцыятыве Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Кіраўнік школьнага праекта настаўніца нямецкай мовы Брэхун Л.Р. разам з вучнямі падрыхтавалі творчую справаздачу, у час якой расказалі аб асноўных этапах работы над праектам. Удзел у конкурсе паслужыў матывацыяй для вучняў школы па вывучэнню замежнай мовы. У 2019-2020 навучальным годзе 6 вучняў 10 класа выбралі нямецкую мову для вывучэння на павышаным узроўні. Удзельнікі МА наведалі таксама кабінет нямецкай мовы Удзелаўскай школы, які па выніках раённага конкурсу кабінетаў замежнай мовы быў адзначаны дыпломам І ступені. Загадчыца кабінета Брэхун Л.Р. азнаёміла настаўнікаў раёна з матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базай кабінета, прадэманстравала вучэбную і метадычную літаратуру, якую прадаставіў кабінету Інстытут імя Гётэ ў рамках работы над праектам "Сад Гётэ."













