У 2019 годзе Інстытут імя Гётэ ў Беларусі адзначыў свой 25-гадовы юбілей. Знагоды юбілею было аб’яўлена аб правядзенні конкурсу “Сад Гётэ”. Больш за 70 школ з усёй рэспублікі прадставілі на конкурс свае праекты. У сакавіку журы выбрала 10 школ-фіналістаў:
Сярэдняя школа № 28 г. Гродна
Гімназія г. Шчучын
Гімназія № 56 г. Мінск
Гімназія г. Калінкавічы
Гімназія № 2 г. Слуцк
Сярэдняя школа № 2 г. Лунінец
Сярэдняя школа № 20 г. Орша
Сярэдняя школа № 3 г. Лепель
Гімназія № 10 г. Маладзечна
Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна
Па ўмовах конкурсу фіналісты выйгралі фінансаванне для рэалізацыі сваіх праектаў, а таксама воркшоп з выкладчыкамі з Германіі.
Сярод фіналістаў аказалася і каманда нашай школы, 16 хлопчыкаў і дзяўчынак 5-8 класаў. З красавіка па жнівень вучні разам з настаўнікамі і работнікамі школы працавалі над рэалізацыяй праекта. К пачатку новага 2019-2020 навучальнага года “Сад Гётэ” быў закладзены. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 2 верасня на агульнашкольнай лінейцы.
Удзельнікі праекта выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто па нашай замове вырабляў элементы для аздаблення сада: лаўку-арку, бардзюры для клумбы, скульптуру смаўжа з лагатыпам Інстытута імя Гётэ. Гэта наступныя установы: Дзяржаўнае прадпрыемства “ПК 13-Беразвечча”, індывідуальны прадпрымальнік Пятрук А.С., кузня “В ажуре”.
Das Goethe-Instituts Belarus hat 2019 sein 25-jährliches Jubiläum gefeiert. Anläßlich des Jubiläums wurde der Wettbewerb „Goethe-Garten“ durchgeführt. Mehr als 70 belarussische Schulen haben an dem Wettbewerb „Goethe-Garten“ teilgenommen.Die Jury des Wettbewerbs hat im März 10 Gewinner-Schulen gewählt:
Schule 28 Grodno
Gymnasium Schtschutschin
Gymnasium 56 Minsk
Gymnasium Kalinkowitschi
Gymnasium 2 Sluzk
Schule 2 Luninetz
Schule 20 Orscha
Schule 3 Lepel
Gymnasium 10 Molodetschno
Schule Udelo
Unter den Bedingungen des Wettbewerbs haben die Finalisten Finanzierung für ihre Projekte gewonnen.
Unter den Finalisten befand sich das Team unserer Schule: 16 Schüler und Schülerinnen der 5-8 Klassen. „Goethe-Garten“ wurde in unserer Schule im April-August angelegt und am 2. September 2019 feierlich eingeweiht.









