• header.jpg

Першага вераснягэта першы званок, хваляванні, многа кветак і, зразумела, першы ўрок. Гэта свята самае доўгачаканае для тых, хто пераступае ўпершыню школьны парог.

На свята ведаў завіталі шматлікія госці:старшыні Удзелаўскага і Узрэцкага сельвыканкамаў, дырэктар і намеснік СУП “За Радзіму”, спецыялісты ААТ “Мосарлён”, “Залатая падкова”, метадыст аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Карніловіч Т.В., айцец Вальдэмар, супрацоўнікі ДАІ.

З віншаваннямі да калектыву ўстановы адукацыі звярнуўся старшыня Удзелаўскага сельвыканкама Карман В.К..

Дырэктар Шыпко В.Я. павіншаваў педагогаў, навучэнцаў, законных прадстаўнікоў з новым навучальным годам, выказаў падзяку ўсім, хто аказаў дапамогу ў рамонце ўстановы.

Прадстаўнікі гаспадарак уручылі вучням, якія ўдзельнічалі ў сельскагаспадарчых работах, грашовыя прэміі.

У цэнтры ўвагі былі першакласнікі. Іх віншаваў намеснік дырэктара, першая настаўніца, вучні 11 класа.

Права даць першы званок было дадзена вучаніцы 11 класа Раманчук Кацярыне і вучню 1 класа Кісялю Максіму.

Таксама на лінейцы адбылося адкрыццё “Сада Гётэ”.

Потым усе былі запрошаны на першы ўрок “Занімай, Беларусь маладая мая, свій пачэсны парад між народамі!”

DSC 3211

 

DSC 3218

DSC 3201

DSC 3223

DSC 3231

DSC 3234

IMG-17631f7d9fbe5a23af9be74aad3d19af-V