Апошні званок - гэта свята, якое азначае сабой заканчэнне школьнага жыцця. Апошні званок - гэта пачатак новага этапу ў жыцці кожнага выпускніка, гэта развітанне з дзяцінствам і ўступленне ў дарослае жыццё. На ўрачыстую лінейку завіталі метадыст аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Сташкевіч С.У., старшыня Узрэцкага сельвыканкама Дашкевіч П.Э., начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Глыбоцкага РАУС маёр міліцыі Кучыц В.М., старшыня прафкама СУП “За Радзіму” Пранько Т.І., айцец Яраслаў, бацькі, аднавяскоўцы. Апошні школьны званок прагучаў для 9вучняў 11 класа і 10вучняў 9 класа. У іх адрас гучалі цёплыя словы падзякі, шчырыя пажаданні поспехаў пры здачы школьных экзаменаў і ЦТ не толькі ад гасцей, але і ад першых настаўнікаў, класнага кіраўніка, бацькоў, першакласнікаў, вучняў 10 класа. Ад выпускнікоў таксама прагучалі словы падзякі настаўнікам, бацькам, сябрам. Апошні школьны званок далі першакласніца Гіль Вераніка і выпускнік Раманчук Аляксандр. Пакідалі выпускнікі ўрачыстую лінейку ў суправаджэнні самых блізкіх людзей – бацькоў. Протас А.С., намеснік дырэктара









