• header.jpg

Развітанне з Букваром

28 мая ў 1 класе прайшло свята “Развітанне з Букваром”. Дзеці святкавалі першую перамогу. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна празвінеў першы званок і паклікаў дзяцей на першы ўрок. Першакласнікі пераступілі парог школы і пазнаёміліся з першай настаўніцай і падручнікам.

Яны вывучылі ўсе літары, навучыліся чытаць і пісать. А дапамог ім у гэтым Буквар. На яго старонках дзеці вы вучыліся быць выхаванымі, дружнымі, адказнымі.

У рамках урачыстага мерапрыемства маленькія артысты прадэманстравалі бацькам і педагогам святочную праграму. Першакласнікі чыталі вершы, спявалі песні, паказвалі інсцэніроўкі, выконвалі заданні і на заканчэнні атрымалі падарунак ад “Буквара”.За Букваром абавязкова пойдуць іншыя кнігі, не менш цікавыя і пазнавальныя, бо чытанне — гэта ключ да ведаў, забяспечвае духоўны рост і інтэлектуальную самастойнасць.

bukvar