16 красавіка вучаніца 11 класа Раманчук Наталля прыняла ўдзел у гісторыка-патрыятычных чытаннях “У памяці няма граніц. Шталаг 342 – гэта вечная рана на грудзях Беларусі”, якія прайшлі на базе Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена даследчая работа “Дзеці за калючым дротам – адно з самых страшных злачынстваў фашыстаў”, выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Хайноўскага С.А.










