11 красавіка вучні нашай установы адукацыі, не пакідаючы сцены школы, мелі магчымасць пабываць у музеі. Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўнікам Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Для вучняў 1 – 4 класаў Федараў І.В. правёў музейны занятак “Продкі нашых рэчаў”. У гульнявой форме дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца са старадаўнімі рэчамі, якімі наша продкі карысталіся 150-200 гадоў назад. Ім цікава было даведацца пра іх выраб, выкарыстанне. Этнаграфічная віктарына пазнаёміла з беларускімі рамествамі і прафесіямі.
Мультымедыйная лекцыя, прапанаваная вучням 5 – 11 класаў, уключала ў сабе дакументальны фільм “Мы помнім”, а таксама тэматычную выставу “Пра герояў былых часоў”.
Музейныя заняткі нікога не пакінулі раўнадушнымі. Вялікі дзякуй супрацоўнікам музея.
Протас А.С., намеснік дырэктара











