26 - 27 лістапада ў г. Віцебску праходзіла ХІХ абласная канферэнцыя навуковых біялагічных аб'яднанняў вучняў. Для ўдзелу ў рабоце гэтай канферэнцыі былі запрошаны і вучні 9 класа нашай школы: Кушнярэвіч Уладзіслаў, Кушнярэвіч Кацярына, Петрага Яўгеній.
Яны абаранялі сваю даследчую работу "Вывучэнне ўласцівасцей розных відаў глін" у секцыі "Эксперыментальная біялогія. Лабараторны эксперымент". Усяго было прадстаўлена 10 работ, прычым палова была выканана вучнямі гімназіі. Прыемна тое, што работа нашых вучняў выглядзела дастойна і ў выніку 9-класнікі сталі пераможцамі, атрымаўшы Дыплом ІІ ступені.









