Напрацягу восеньскіх канікул гасцінна адчыніў дзверы школьны аздараўленчы лагер “Вясёлы вулей”. Камандзір атрада Мішакіна Дар’я ўпэўнена вяла атрад “Пчолкі” па лабірынтах лагернага жыцця. Старт першаму дню дала самапрэзентацыя “Я – супердзіця!” Кожны з вучняў меў магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і таленты. Не было роўных камандзе “Волаты” на спаборніцтвах “Беларускія асілкі”.
З задавальненнем выхаванцы пабывалі ў казачным царстве. Свае веды і знаходлівасць яны паказалі ў КВЗ.
А колькі эмоцый, драйву выклікала “Пчаліная дыскатэка, якую арганізавалі работнікі сельскага дома культуры.
Экалагічнае турне “Сцяжынкамі роднага краю” завяршыла апошні лагерны дзень. Старэйшыя выхаванцы наводзілі парадак на прыбярэжнай тэрыторыі ракі Бярозаўка, а малодшыя рыхтаваліся да развітальнага пікніка.
З сумам развітваліся дзеці з лагерам, але з надзеяй на сустрэчу на наступных канікулах.
Начальнік аздараўленчага лагера Н.В.Сабыніч









