• header.jpg

 

У пятніцу, 22 лютага, адбылося спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Яно аб’яднала вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў, настаўнікаў, шматлікіх гледачоў.

У пачатку спартыўнага спаборніцтва вучні павіншавалі сваіх татаў і хлопчыкаў са святам, рассказвалі вершы, спявалі песні. Усе дзеці з нецярпеннем чакалі, калі разам з татамі змогуць выпрабаваць свае сілы, выконваючы эстафеты, дэманструючы валявыя якасці, спрыт і камандную згуртаванасць.

У спартыўным мерапрыемстве памераліся сіламі дзве каманды — “Багатыры” і “Храбрацы”. У склад кожнай увайшло па 7 чалавек. Іх чакала 11 эстафет, сярод якіх — “ Тры танкісты”, “Ваенны шафёр”, “Узаемадапамога”, “Перадай гранату”, “Атрымай званне і інш.Не толькі дзеці, але і таты старанна пераадольвалі перашкоды. Па выніках усіх спартыўных выпрабаванняў перамогу атрымала каманда “Багатыры”. Асобны дзякуй бацькам, якія адгукнуліся на прапанову паспаборнічаць у эстафетах.

Гэта было сапраўднае свята для ўдзельнікаў мерапрыемства. Бадзёрыя воклічы і смех раздаваліся на спартыўнай арэне. І бацькі, і дзеці атрымалі незабыўныя ўражанні і масу станоўчых эмоцый ад актыўна праведзенага вольнага часу ў коле сям'і.

Настаўнік пачатковых класаў Вайцюлян С.С.

20190222 12134820190222 123305

20190222 124229  20190222 130508