• header.jpg

 

21 лютага вучні 7-11 класаў завіталі на сустрэчу з воінамі-інтэрнацыяналістамі, прысвечаную 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана і Дню Абаронцы Айчыны.

На сустрэчу былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты: Ждановіч Антон Пятровіч, старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, выпускнікі школы Мурзіч Валянцін Тадэушавіч, Пятрага Іван Станіслававіч.

У Афганістан яны трапілі ў розныя гады і служылі ў розных часцях. Але колькі падобных гісторый аб сяброўстве, узаемадапамозе змаглі расказаць вучням. Госці вялі аповяд пра сябе, пра свой жыццёвы шлях, пра тое, як сталі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў, як траплялі пад абстрэлы, як прыходзілася не раставацца з аўтаматам ні днём, ні ноччу.

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць воінаў-землякоў.

На памяць аб сустрэчы гасцям былі ўручаны кветкі, для іх гучалі вершы, песні ў выкананні Кушнярэвіч А. і Раманчук К.

Мерапрыемства нікога не пакінула раўнадушным. Воіны –афганцы выказалі пажаданні вучням школа берагчы мір, кахаць, захоўваць памяць пра тых, хто не вярнуўся дадому.

Прагучала прапанова прадоўжыць традыцыю сустрэч і зрабіць фотаздымак на памяць.

Протас А.С., намеснік дырэктара

20190221 114233   20190221 122508

20190221 122718