• header.jpg

 

8 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход, прысвечаны пытанням сямейнага і гендарнага выхавання.

Перад прысутнымі па тэме выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Протас А.С.. А потым слова ўзялі госці.

Радчанка Ю.А., загадчык гінекалагічнага аддзялення Глыбоцкай ЦРБ, акцэнтавала ўвагу законных прадстаўнікоў на важнасці выканання правіл асабістай гігіены дзецьмі, асаблівасцях развіцця арганізма хлопчыкаў і дзяўчынак у перыяд палавога выспявання. Адзначыла важнасць зносін дзяўчынак з маці.

Грамыка С.А., пратаірэй Глыбоцкага благачыння, спыніўся на ролі бацькоў у выхаванні дзяцей як будучых жонак і мужоў, матуль і бацькоў.

Прысутныя мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавілі. Былі дадзены рэкамендацыі бацькам па выхаванні хлопчыкаў і дзяўчынак.

Дырэктар ўстановы адукацыі Шыпко В.Я. пазнаёміў прысутных з ПАЛАЖЭННЕМ аб парадку прызнання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15.01.2019 № 22. Спыніўся на крытэрыях і паказчыках сацыяльна небяспечнага становішча: задавальненне асноўных жыццёвых патрэб дзяцей, забеспячэнне нагляду на іх паводзінамі і ладам жыцця, прыклад саміх бацькоў для дзяцей.

       Потым бацькі мелі магчымасць сустрэцца з класнымі кіраўнікамі.

IMG-6d90d93127a0f97dba7c5c51d6918528-VIMG-de537a0c06fad4dea862a05e41e6aa2f-V