27 снежня вучні пачатковых класаў здзейснілі незвычайнае завочнае падарожжа ў казку Г.Х.Андэрсана “Снежная каралева”.
Вучні разам з героямі казкі вызвалілі з палону Снежнай каралевы Кая і Герду. Дзіцячая дабрыня, усмешкі, міласэрнасць зрабілі цуд – ледзяная прыгажуня ператварылася ў вясёлую і абаяльную Зімку – зіму. На свяце прысутнічалі не толькі героі казкі, але было шмат розных іншых персанажаў: Дзюймовачка, Чырвоная Шапачка, гномікі, парасяткі, сняжынкі. Вучні спявалі, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі. Асаблівы момант свята – прыход Дзеда Мароза і Снягуркі. Напрыканцы свята вучні атрымалі ад Дзеда Мароза навагоднія пажаданні і цудоўныя падарункі.










