***************
Зіма не толькі самы доўгі час года, але і самы багаты на святы. Адно з іх – Навагоднія святкі. А якія ж святы без падарункаў? Галоўнае, каб яны былі зроблены ад чыстага сэрца. І таму, невялічкі канцэрт, які падрыхтавалі вучні нашай школы для пастаяльцаў Удзелаўскай БСД, быў такім падарункам. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы-пажаданні, падарылі аткрыткі, зробленыя сваімі рукамі. Не абыйшлося і без Дзеда Мароза і Снягуркі. Яны павіншавалі ўсіх са святамі і ўручылі салодкія пачастункі ад дырэктара магазіна “Васілёк” аг.Удзела.



С.В.Гуляшка педагог-арганізатар









