• header.jpg

15 снежня, прадстаўнікі піянерскай дружыны імя К.С. Заслонава: Цяліца Насця, Цяцеранкевіч Лена, Скукоўскі Мацвей, Гушчонак Максім, Гушчонак Саша І Салодкі Максім прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Піянерскі квіз”. Гульня аб’яднала прадстаўнікоў усіх піянерскіх дружын раёна.Заданні кожнага тура былі цікавымі і захапляльнымі. Асабліва запомніліся дзецям пытанні з тураў: “Мы родам з Беларусі”, “Дзіцячае Еўрабачанне 2018”, “Піянерская інтуіцыя” і “Сацыяльны ролік”. Не менш захапляльным быў апошні : “Рызыка –тур”. Каманда пайшла на рызыку і як вынік :каманда ў ліку першых чатырох школ-пераможцаў. Гульня паказала, што ўдзельнікі могуць адстойваць свой пункт гледжання і працаваць у камандзе. Ганарымся імі і жадаем поспехаў ў іншых піянерскіх справах і конкурсах.

                                   ItdA1dNKPos

MlF7VKTuWwU

                                                С.В.Гуляшка, педагог-арганізатар