• header.jpg

 

Насычаным быў тыдзень для вучняў 9 – 11 класаў.

Вучні старэйшых класаў мелі магчымасць сустрэцца з выкладчыкам Гродненскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Журко В.С.. З дапамогай прэзентацыі вучні пазнаёміліся з установай адукацыі, факультэтамі і спецыяльнасцямі, якія можна набыць. Госць агучыў прахадныя балы 2018 года. Адказаў на пытанні прысутных. Зацікавіліся інфармацыяй вучні аграрнага класа.

На наступны дзень завітала ва ўстанову адукацыі выкладчык Глыбоцкага дзяржпрафліцэя Ільінчык С.В. Адбылося знаёмства са спецыяльнасцямі, якія могуць набыць выпускнікі на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі. Акцэнт быў зроблены на новыя спецыяльнасці, якія адкрываюцца на наступны год.

Протас А.С., намеснік дырэктара

20181129 120037   IMG-3dbd3164398f966f00fb51a2ce7642e8-V