23 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход “Роля сям’і ў выхаванні інтарэсаў і захапленняў вучняў”. Перад прысутнымі выступіла педагог-псіхолаг установы адукацыі Кушнярэвіч Г.К.. Бацькам былі прапанаваны памяткі “Павышэнне школьнай матывацыі. Парады псіхолага для бацькоў”.
Намеснік дырэктара Януковіч А.І. пазнаёміла з вынікамі 1 чвэрці, поспехамі дзяцей на конкурсах, алімпіядах. Таксама засяродзіла ўвагу на выкарыстанні камп’ютара ў вучобе.
Шыпко В.Я., дырэктар установы адукацыі, нагадаў бацькам парадак падвозу навучэнцаў школьным аўтобусам, правілы пажарнай, дарожнага руху.
Потым законныя прадстаўнікі сустрэліся з класнымі кіраўнікамі.
Протас А.С., намеснік дырэктара










