• header.jpg

Прайшлі пяшчотныя залатыя дзянькі бабінага лета. Шкада развітвацца з рознакаляровасцю фарбаў, яркім сонейкам. Хочацца папрасіць у зімы хоць пару цёплых дзянькоў. З гэтай просьбай і адправіліся вучні 5-6 класаў у дэндрасад в. Арэхаўна і ўрочышча Барок. І хоць надвор’е не вельмі спрыяла прагулцы, усё ж нам удалося паглядзець на апошнія фарбы восені перад адыходам яе на спачын. 

IMG 1857

Каардынатарам стварэння дэндрарыя, гэтай своеасаблівай лабараторыі па вырошчванні дрэў-іншаземцаў, лічыцца інжынер лясных культур Віктар Антонавіч Ламака. Сад быў заложаны ў 50-х гадах мінулага стагоддзя.

IMG 1855

У 2015 годзе будзе адзначацца 70-я гадавіна Вялікай Перамогі. Урочышча Барок – трагічнае месца Віцебшчыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут былі знішчаны больш за 27 000 італьянскіх і савецкіх ваеннапалонных з лагера смерці ў Беразвеччы. Ён быў створаны фашысцкімі акупантамі ў верасні 1941 г. на тэрыторыі былога базыльянскага манастыра. З канца 1943 г., пасля капітуляцыі Італіі, у лагер прывозілі італьянскіх салдат і афіцэраў. Лагер займаў плошчу каля 3 га, быў абгароджаны калючым дротам. Існаваў з верасня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Ад непасільнай працы, голаду, холаду, хвароб штодзённа паміралі сотні людзей. Іх вывозілі ў бліжэйшы лес і скідвалі ў загадзя падрыхтаваныя ямы-магілы. Ва ўрочышчы Барок у 1964 г. на могілках пастаўлены два помнікі – абеліск і скульптура воіна.

IMG 1856