29 кастрычніка ў нашай школе прайшла спартландыя “Спорт і камсамол заўсёды разам”, прысвечаная 100-годдзю УЛКСМ. Правяла яе настаўніца пачатковых класаў Сабыніч Наталля Васільеўна. Дэвізам спаборніцва, які выбралі каманды , сталі наступныя словы: “Спорт любіць-здаровым быць!” А спаборнічалі паміж сабой дзве каманды: “Кеды”, у склад якой уваходзілі вучні старэйшых класаў, і каманда “Оба-на!”- настаўнікі нашай школы.
Эстафеты, у якіх трэба было паказаць сваю лоўкасць і хуткасць, былі цікавыя. Самымі цікавымі, на думку гледачоў-балельшчыкаў, былі: “Ліса Аліса і Кот Базіліа”, “Сіямскія блізняты”, “Перапіс насельніцтва”, а таксама конкурс капітанаў “Вясёлая скакалка”. Не засталіся без увагі і гледачы. Яны прынялі ўдзел у конкурсе “Карусель”. Самым інтрыгуючым момантам было: “Хто ж стане пераможцам?” А пераможцы –каманда “ Оба-на!”. Малайцы –настаўнікі!
Напрыканцы каманды атрымалі ў падарунак салодкія прызы і сфатаграфаваліся ўсе разам.
Педагог-арганізатар Гуляшка С.В.











