Памяць пра продкаў - гэта святое. А парадак на могілках залежыць ад усіх нас, ад нашых адносін да блізкіх і родных, якія там спачываюць.
Традыцыя ўшаноўваць памяць аб тых, каго ўжо няма побач з намі, зарадзілася вельмі даўно. Вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі падтрымліваюць і прадаўжаюць гэту добрую традыцыю.
Кожны год напярэдадні Дня памяці продкаў наведваюць могілкі в. Лазічы, в. Удзела, добраўпарадкаваюць магілы былых настаўнікаў школы, магілы, якія няма каму прыбраць, агульную тэрыторыю.
Такая акцыя прайшла 27 кастрычніка. Нават неспрыяльнае надвор’е не перашкодзіла ўдзельнікам акцыі папрацаваць плённа.
Протас А.С., намеснік дырэктара









