Быць фінансава граматным -вельмі важна для сучаснага чалавека. Практычна штодня чалавек сутыкаецца з фінансамі і часам не ведае ці не разуме, як імі правільна карыстацца. За ўсё жыццё праз рукі чалавека праходзіць шмат фінансаў, паток якіх чалавеку неабходна кантраляваць. Ён павінен умець прымаць абгрунтаваныя рашэнні па выкарыстанні і кіраванні сваімі грашыма. Таму фінансавая граматнасць з'яўляецца найважнейшым фактарам жыццёвага дабрабыту і поспеху чалавека. Фінансавая граматнасць спрыяе прыняццю правільных рашэнняў, мінімізуе рызыкі і, тым самым, дазваляе павысіць фінансавую бяспеку насельніцтва. Яна дапамагае нам думаць больш рацыянальна, планаваць сваю будучыню. Яе нельга недаацэньваць, бо ад яе залежыць дабрабыт чалавека. Менавіта фінансавая граматнасць вучыць нас, як правільна зберагаць,ствараць свае асабістыя зберажэнні.
Адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці з'яўляецца рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці, якая праходзіць у нашай краіне штогод, пачынаючы з 2014 года. Арганізатары алімпіяды - Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі.
Больш за 23 тысячы вучняў 10 – 11 класаў з больш за 2,3 тысяч устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны праверылі свае фінансавыя веды ў першым этапе (ва ўстановах адукацыі) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Алімпіядныя заданні былі накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчыма практычнае фінансавае паводзіны ў сучасным грамадстве: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, банкінг, дзейнасць Нацыянальнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі, таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
Пераможцамі школьнага этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці ў нашай школе сталі Папоў Раман і Юдыцкая Лізавета. Яны і прынялі ўдзел у раённым этапе алімпіяды, які прайшоў 19 кастрычніка 2018 года. Пераможцам гэтага этапу стаў Папоў Раман, які будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе алімпіяды, які адбудзецца 16 лістапада 2018 года.
Віншуем
з заслужанай перамогай
вучня 11 класа Папова Рамана
і яго настаўніка Русіну Галіну Сяргееўну
і жадаем далейшых поспехаў!









