11 кастрычніка вучні пачатковых класаў запрасілі сваіх матуль на святочнае шоу “Мама, будзь заўсёды побач!”, прысвечанае Дню маці. Была праведзена конкурсная праграма з удзелам дзяцей і мам. Шмат цёплых слоў, пажаданняў было сказана для кожнай матулі падчас свята. Загадзя дзеці падрыхтавалі мамам падарункі, зробленыя сваімі рукамі. На мерапрыемстве вучні расказвалі вершы, спявалі песні, прыпеўкі. Усе мамы былі вельмі задаволеныя і шчаслівыя.









