• header.jpg

На белым свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых – гэта слова “МАМА”.

Да Дня маці ва ўстанове адукацыі прайшлі шматлікія мерапрыемствы: конкурс малюнкаў “З любоўю да матулі”, святочны ранішнік (1 – 4 класы) ““Мілая! Родная! Любая!”. Кожны жадаючы меў магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі “Павіншуем маму разам”.

У шосты школьны дзень прайшла святочная конкурсная праграма “У гэтым слове – сонца свет”. На святочную сустрэчу завіталі матулі вучняў 5 – 11 класаў. У час праграмы ўсхваляліся шматдзетныя матулі, праводзіліся разнастайныя конкурсы, удзел у якіх прынялі не толькі віноўнікі ўрачыстасці, але і вучні.

Цікавай была размова з выхавальнікам Дома сямейнага тыпу Грабко Т.М., якая ў 2015 годзе была ўдастоена прэміі імя З. Тусналобавай-Марчанка. Прысутныя мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з іх вялікай і дружнай сям’ёй у час прагляду відэафільма.

Сакрэтамі выхавання падзялілася шматдзетная маці Кожух А.П., якая ў 2006 годзе атрымала Ордэн Маці і ўдастоена таксама прэміі імя З. Тусналобавай-Марчанка.

Вучні на свяце радавалі сваіх матуль прыгожымі вершамі, песнямі, музыкай.

                                             Протас А.С., намеснік дырэктара

        20181011 124032

20181013 092704

20181013 100534

20181013 101127