Дзень пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, гэта не проста афіцыйнае свята, але і асаблівы момант, калі ўсе самыя добрыя словы і памкненні звернуты да людзей, якія прайшлі вялікі жыццёвы шлях. І ў гэты дзень ніхто не павінен адчуваць сябе адзінокім.
Пад кіраўніцтвам выхавальніка Шыпко Н.П., настаўніка музыкі Шалак А.М. выхаванцы ГПД наведалі Удзелаўскую бальніцу сястрынскага догляду, каб выказаць удзячнасць і павагу падрастаючага пакалення людзям старэйшага ўзросту. У іх адрас гучалі цёплыя словы, прыгожыя вершы, песні.
Святочная сустрэча закончылася ўручэннем падарункаў, зробленых рукамі дзяцей.
Протас А.С., намеснік дырэктара











