• header.jpg

Першае школьнае свята "Пасвячэнне ў вучні" - урачысты, важны і радасны дзень! "Ён прайшоў пасля таго, як навучэнцы трохі адаптаваліся да школы. Маленькія вучні вытрымалі новыя нагрузкі: прынялі напоўненыя новым зместам адносіны, наладзілі ўзаемаадносіны з аднакласнікамі. Школа цяпер для навучэнцаў стала другім домам, дзе яны вучацца грамаце, знойдуць шмат новых сяброў. Каб атрымаць пачэснае званне “ВУЧАНЬ”, першакласнікі старанна працавалі цэлы месяц.

Для першакласнікаў былі падрыхтаваны невялікія выпрабаванні. А дапамагалі ім казачныя героі. Першакласнікі называлі правілы паводзін для вучняў, адгадвалі загадкі, успомнілі казачных герояў. Кульмінацыйным момантам стала вымаўленне першакласнікамі клятвы, пад час якой яны паабяцалі вучыцца толькі добра, быць сабранымі і адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі. Пасля гэтага кожнаму асабіста класны кіраўнік уручыла дыплом першакласніка і пажадала поспехаў у вучобе.

Хочацца пажадаць, каб дарога па Краіне ведаў для нашых першакласнікаў заўсёды была светлай і радаснай!

             Настаўнік 1 класа Вайцюлян С.С.

20180928 114049 20180928 115703  20180928 12002020180928 120455    20180928 114935