• header.jpg

Вось і пачаліся школьныя будні. Мы яшчэ не ўцягнуліся ў вучобу, а нас ужо паклікалі на школьныя піянерскія інтэлектуальныя гульні “Ведай нашых!” Спаборнічалі 4 каманды па 5 чалавек з 5-8 класаў.

 114

Гульня была прысвечана гісторыі і сучаснасці Глыбокага і Мосара. Па гісторыі Глыбокага было 10 пытанняў. Не ўсе каманды ведалі адказы на пытанні, але ў выніку 2 каманды – 6 і 8 класаў набралі па аднолькавай колькасці правільных адказаў-6. 10 пытанняў на тэму “Мосару-500” уключалі ў сябе пытанні пра знакамітых людзей, гісторыю касцёла і вёскі. У выніку з адрывам у 1 бал ад 8 класа перамагла каманда 6 класа. Капітан каманды Раманчук Кацярыны. Лепшы ігрок -  Вітко Павел.