1 верасня – дзень, які выклікае мноства незабыўных эмоцый. Гэта пачатак восені. Гэта День ведаў. Гэта пачатак новага навучальнага года.
Традыцыйна ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка “Добры дзень, школа!”. Сабраліся не толькі вучні, настаўнікі, але і бацькі, госці.
Хваляваліся нашы першакласнікі (а іх у нас 10), з цікавасцю назіралі за тым, што адбывалася. Але побач была іх першая настаўніца Вайцюлян С.С., вучні 11 класа.
Асобныя словы віншаванняў прагучалі ў адрас маладога педагога Шудзель А.Э..
На ўрачыстай лінейцы таксама былі падведзены вынікі летняй працоўнай чвэрці. 17 вучняў атрымалі грашовыя прэміі гаспадарак “За Радзіму”, “Залатая падкова”.
Права даць першы званок было дадзена вучню 11 класа Мурзічу М. і вучаніцы 1 класа Лаўрыновіч М..
Пасля лінейкі прайшоў першы ўрок, прысвечаны Году малой радзімы. Законныя прадстаўнікі былі запрошаны на агульнашкольны бацькоўскі сход.





Протас А.С., намеснік дырэктара









