
Дзіця першы раз ідзе ў школу. Гэта важнае мерапрыемства не толькі ў яго жыцці, але і ў яго бацькоў, педагогаў, школы. Як падрыхтаваць дзіця да новага жыцця, як арганізаваць вучобу, каб яна была радасцю дзецям, і ім хацелася б кожную раніцу ісці ў школу? Абмяркуем пытанні, якія часцей за ўсё задаюцца бацькамі.
Пытанне 1. Узрост паступлення дзіцяці ў 1 клас?
Згодна з арт.159 Кодэкса РБ аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага вучэбнага года споўнілася 6 і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага вучэбнага года.
Пытанне 2. Якія дакументы неабходныя пры паступленні дзіцяці ў 1 клас?
Для прыёма дзяцей у 1 клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;
- копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.
Прысутнасць дзіцяці пры падачы дакументаў у школу не абавязкова.
Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2018 года.
Пытанне 3. Ці патрэбна школьная форма першакласнікам?
Так. Але сёння мы гаворым не пра школьную форму, а пра адзенне дзелавога стылю: строгае, акуратнае, прыгожае, каб спадабалася таму, хто яе будзе насіць.
Зменны абутак абавязкова (туфлі).









