Як вядома, на базе нашай школы працуе рэсурсны цэнтр "Звычаі і абрады беларусаў". Саветам цэнтра быў распрацаваны праект "Спадчына майго краю", які ўключаў 2 этапы завочнай віктарыны і інтэрактыўную гульню "Мосарскі квест". Удзельнічаць у праекце выказалі жаданне вучні 9 класа ДУА "Мярэцкаўская дзіцячы сад-базавая школа"(класны кіраўнік Марцінкевіч Н.А.) і вучні 9 класа нашай школы (класны кіраўнік Грышанковіч А.Ф.).
Віктарына складалася з пытанняў па культурнай спадчыне нашых продкаў. Удзельнікі карысталіся інтэрнэтам, даведачнай літаратурай і правільна адказалі на ўсе пытанні. У выніку былі запрошаны 31 мая на "Мосарскі квест". Настаўніца нашай школы Брэхун Л.Р. распрацавала гэтую гульню некалькі гадоў таму і некаторыя класы ўжо мелі магчымасць у ёй паўдзельнічаць.
Квест пачаўся з падрабязнага знаёмства з картай размяшчэння аб'ектаў на касцёльнай тэрыторыі і знаёмства ўдзельнікаў. Затым дзве каманды – чырвоныя і сінія – атрымалі заданні і адправіліся на маршрут. У выніку абедзве каманды добра справіліся з выпрабаваннямі і сышліся на фінішы – ля крыніцы св. Яна.
Дзякуем арганізатарам мерапрыемства за добры настрой і магчымасць далучыцца да духоўнай спадчыны.
Апяцёнак Ілона, удзельніца квесту











