• header.jpg

     Традыцыйна штогод у школе праводзіцца ваенна-спартыўная гульня "Зарніца", у якой з задавальненнем удзельнічаюць вучні сярэдніх і старшых класаў. І сёлета гульня сабрала сваіх прыхільнікаў. Камандзе, якая складалася з 6 чалавек, неабходна было прайсці наступныя этапы: пераноска пацярпелага, фігурнае ваджэнне веласіпеда, пераход па бервяне, шведская сценка, краязнаўства, "міннае поле", "мышалоўка", купіны. Этап "фігурнае ваджэнне веласіпеда" ўпершыню ўведзены ў праграму правядзення школьнай "Зарніцы" і ўдзельнікі з задавальненнем яго праходзілі. Найбольш цяжкім ён аказаўся для дзевяцікласнікаў. У выніку прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам: 3 месца – у каманды 7 класа, 2 месца – у 5 класа, 1 месца – 9 клас. Напрыканцы па традыцыі ўсе частаваліся смачнай юшкай, спявалі песні і гулялі ў футбол.

                Дзякуем за магчымасць цікава правесці вольны час.

Ждановіч Аляксей, вучань 7 класа

 

 

CLk2PkXgke8 

 

FWn9mK vjCI

 ER2dQqhDCTs  xhKkcOL2zM4