30 мая ва ўстанове адукацыі прайшло свята Апошняга званка.
Да тых, хто развітваўся са школай, завіталі ганаровыя госці, каб выказаць найлепшыя пажаданні. Гэта начальнік інспекцыі Міністэрства па налогах і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкім раёне Алена Ананьеўна Машара, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Аліна Іванаўна Будзько, старшыні Удзелаўскага і Узрэцкага сельскіх выканаўчых камітэтаў Віктар Казіміравіч Карман, Пётр Эдуардавіч Дашкевіч, намеснік дырэктара СУП “За Радзіму” Святлана Чаславаўна Раманчук, айцец Яраслаў. А таксама бацькі і сваякі выпускнікоў.
Гучалі ўрачыстыя віншаванні з вуснаў дырэктара школы В.Я. Шыпко, першай настаўніцы Сабыніч Н.В., класнага кіраўніка Лаўрыновіч А.А..
Ад імя бацькоў на ўрачыстай лінейцы словы-пажаданні выпускнікам, словы- падзякі настаўнікам былі сказаны Сурвіла М.М.
Першакласнікі з зайздрасцю глядзелі на выпускнікоў, якія здаваліся ім такімі дарослымі і самастойнымі, і таксама выказалі свае пажаданні.
Дзесяцікласнікі з рук выпускнікоў атрымалі сімвалічны факел ведаў.
Права даць апошні школьны званок было прадастаўлена выпускніку Тарасёнку Данілу і першакласніцы Зялёнка Паліне.
Шары з марамі і пажаданнямі выпускнікоў падняліся ўвысь.
Свята Апошняга званка назаўсёды застанецца светлым і радасным успамінам.
Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў на экзаменах, яркага сонейка, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!
Намеснік дырэктара А.С. Протас












