• header.jpg

 

     У 1 класе адбылося свята "Развітанне з букваром".

    Дзеці разам з Букваром адправіліся ў займальнае падарожжа ў Чытай-горад. Там першакласнікаў чакала шмат выпрабаванняў, якія яны бліскуча пераадолелі.

   Вучні адгадвалі загадкі, складалі словы, дзялілі іх на склады. Парадавалі першакласнікі сваіх мам і настаўнікаў вясёлымі вершамі, песнямі, танцамі. Усім спадабалася інсцэніроўка беларускай народнай казкі "Муха-пяюха".

У канцы свята дзяцей чакаў салодкі сюрпрыз - торт у выглядзе буквара.

Настаўнік 1 класа Рыхлёнак Т.Ф.

 

IMG 8438  IMG 8446

IMG 8458  IMG 8480