23 сакавіка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход. На самым пачатку была інтрыга. Увазе бацькоў быў прапанаваны паказ фрагмента п’есы Я. Купалы “Паўлінка”, падрыхтаваны вучнямі 9 класа пад кіраўніцтвам Грышанковіч А.Ф..
На бацькоўскі сход быў запрошаны старшы інспектар інспекцыі надзору і прафілактыкі Глыбоцкага РАНС Ермаковіч Руслан Уладзіміравіч, які пазнаёміў прысутных з аператыўнай зводкай па вобласці і раёне. Засяродзіў увагу на правілах карыстання электрычнымі прыборамі, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, захаванні правіл пажарнай бяспекі, своечасовым рамонце пячнога ацяплення, утрыманні прыдамавых тэрыторый у парадку. Асаблівую ўвагу надаў правілам паводзін на вадаёмах.
Потым размову падтрымала спецыяліст Белдзяржстраху Агрызка Ірына Паўлаўна, якая пазнаёміла законных прадстаўнікоў з правіламі страхавання дзяцей ад няшчасных выпадкаў, варыянтамі страховак “Школьнік” і “Школьнік +”.
Сацыяльны педагог Кодзь В.В. у сваім выступленні засяродзіла ўвагу бацькоў на “Спайсах”, іх уплыве на арганізм чалавека. Акцэнт быў зроблены на адказнасці за захоўванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў, прыкметах ужывання, прычынах, якія садзейнічаюць далучэнню падлеткаў да наркотыкаў.
Сустрэча была пазнавальнай і цікавай.
Протас А.С., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце











