Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшло на базе нашай школы. Настаўнікі пазнаёміліся з рэсурсным цэнтрам “Звычаі і абрады беларусаў”. Комплекс заданняў па тэме “Культурная спадчына беларусаў” быў паказаны падчас майстар-класа настаўніка Грышанковіч А.Ф. з вучнямі-пераможцамі алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Напрыканцы ўдзельнікам МА быў паказаны ўрывак з камедыі Я.Купалы “Паўлінка”.




Януковіч А.І., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці









